Артыкулам Ігара Доліна ў “СБ.Беларусь сегодня” зоймецца міліцыя

Пракуратура Савецкага раёна Мінска накіравала ў міліцыю зварот “Цэнтра прававой трансфармацыі” адносна разгалошвання журналістам “СБ.Беларусь сегодня” таямніцы судовага следства.

23 жніўня асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі” накіравала ў пракуратуру афіцыйны зварот з патрабаваннем правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням аднаго з аўтараў газеты “СБ.Беларусь сегодня” Ігара Доліна, які размясціў у №155 і №156 лісты асуджанага віцебскага актывіста Андрэя Гайдукова.

Лісты, апублікаваныя ў “СБ.Беларусь сегодня”, з’яўляліся матэрыяламі крымінальнай справы, якая слухалася ў Віцебску ў закрытым рэжыме. На момант публікацыі лістоў прысуд у дачыненні да Андрэя Гайдукова яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Цяпер разабрацца ў законнасці разгалошвання гэтых матэрыялаў павінна Упраўленне ўнутраных спраў Савецкага раёна Мінска.

849e8abde5278df0b71e4f23929ef96f

Барыс Гарэцкі, прэс-служба ГА «БАЖ»