Свабода асацыяцыяў за ІI квартал 2014 году

Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за другі квартал 2014 году Пэрыяд агляду: 1 красавіка — 30 чэрвеня.

Аўтары адзначаюць, што ў пэрыяд маніторынгу асноўным фактарам, які б мог паўплываць на стан няўрадавых арганізацыяў, сталі зьмены нормаў, якія датычаць рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Нягледзячы на пэўнае фармальнае зьмякчэньне ўмоваў і крытэраў, неабходных для рэгістрацыі (згодна зьменам у заканадаўстве, што набылі моц у І квартале 2014 году), рэальныя магчымасьці для рэгістрацыі новых аб’яднаньняў не павялічылася.

Маніторынг уключае пералік наноў зарэгістраваных некамэрцыйных арганізацыяў. Іх за ўвесь пэрыяд маніторынгу было зарэгістравана 19 (тэндэнцыя дамінаваньня спартовых аб’яднаньняў захоўваецца, хоць іх доля крыху зьменшылася ў параўнаньні зь першым кварталам), 3 фонды і 5 прыватных установаў (не ўключаючы прыватныя ўстановы адукацыі).