08.11.2013
8b843db775f4615f494a0de6ec946b4a

Дар’я Каткоўская: Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі варта выкарыстоўваць больш

Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі варта выкарыстоўваць больш, заўважыла ў нашым эфіры беларуская блогерка Дар’я Каткоўская.

Да Дзядоў на “Радыё Свабода” стварылі адмысловы праект “Беларускі нацыянальны нэкропаль”, які дазваляе праз інтэрнэт здзейсніць экскурсію па Усходніх могілках.

Таксама ў інтэрнэце з’явілася інтэрактыўная мапа “Беларускі Беласток”, на якой пазначаны месцы звязаныя з грамадскім жыццём, гісторыяй і культурай беларусаў. Для нас гэта выдатныя магчымасці заўважае Дар’я Каткоўская:

Калі седзячы ў Менску можна паглядзець віртуальныя могілкі Беластока, альбо гэты класны праект “Радыё Свабода” з “Нацыянальным пантэонам”, то гэта выдатна. Можна сядзець у Малайзіі і рабіць для Беларусі больш, чым седзячы ў цэнтры Менска. Тыя, хто кажа: “Вы шмат часу праводзіце ў інтэрнэце”. Пытанне не ў тым, як гэты час праводзіць, а як гэтыя сеткі выкарыстоўваць. Інтэрнэт дае па вялікім рахунку неабмежаваныя магчымасці, але гэта не значыць, што мы забываемся на рэальнае жыццё.

Дар’я Каткоўская вядомая ў Беларусі, як блогер і юрыст. Адна з самых заўважных яе акцый – хваля салідарнасці пасля Плошчы-2010.

У першыя дні пасля выбараў блог Дар’і Каткоўскай фактычна стаў інфармацыйным цэнтрам гуманітарнай акцыі па дапамозе затрыманым і іх сем’ям.

Цалкам гутарку слухайце тут

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя