Апублікавана першая частка Справаздачы па моладзевай палітыцы ў Беларусі
Апублікавана першая частка Справаздачы па моладзевай палітыцы ў Беларусі, падрыхтаваная Беларускім Нацыянальным Моладзевым Саветам РАДА ў супрацоўніцтве з Цэнтрам прававой трансфармацыі Lawtrend.
Першая частка складаецца з раздзелаў, прысвечаных аналізу дзяржаўнай моладзевай палітыкі і магчымасцей для ўдзелу моладзі ў грамадскім і палітычным жыцці краіны. Рада працягвае сваю даследчую працу і ў хуткім часе прэзентуе другую частку справаздачы, прысвечаную пытанням працы і адукацыі моладзі. У 2015 годзе Сакратарыят арганізацыі распачне працу над даследваннем здароўя і ювенальнай юстыціі і запрашае ўсіх зацікаўленных да супрацоўніцтва.
Азнаеміцца з дакументам можна тут.