Запрашаем на сэкцыю дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)  супольна з  Асамблеяй НДА ладзіць сэкцыю «Дасьледаваньні грамадзянскай супольнасьці» у межах ІХ Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі, які адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўна (Літва).

Да ўдзелу ў сэкцыі запрашаюцца прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў, фабрыкаў думкі і дасьледчых цэнтраў, якія жадаюць прэзэнтаваць на пляцоўцы Кангрэсу вынікі дасьледаваньняў, прадметам якіх зьяўляецца беларуская грамадзянская супольнасьць, няўрадавыя арганізацыі альбо вонкавае асяродзьдзе, якое аказвае ўплыў на дзейнасьць НДА. Сэкцыя мае мець міждысцыплінарны характар: да ўдзелу запрашаюцца дасьледчыкі са сфэры сацыялёгіі, палітычнай навукі, права, эканомікі ды іншых галінаў веды, а таксама будуць вітацца прэзэнтацыі практычных ды эмпірычных дасьледаваньняў, маніторынгаў і г.д.

Каб прыняць удзел у сэкцыі, неабходна да 17 траўня 2021 г. запоўніць заяўку на ўдзел у Кангрэсе, адзначыўшы ў пытаньні 12. Дысцыплінарны накірунак – разьдзел 3. Грамадзтва і грамадзкія інстытуты / Society and social institutions, а ў межах гэтага кірунку – падразьдзел b) Дасьледаваньні грамадзянскай супольнасьці Беларусі / Civil society studies in Belarus.

Зьвяртаем увагу, што да заяўкі мусяць быць прыкладзеныя тэзісы дакладу, які мяркуецца прадставіць на сэкцыі, памерам 2-4 тысячы знакаў.

Справочно:
Международный конгресс исследователей Беларуси был основан в 2010 году в Каунасе представителями беларусского и литовского академических сообществ: инициаторами выступили институт «Политическая сфера», Институт Великого Княжества Литовского и Университет Витовта Великого. Конгресс считается крупнейшим событием беларусского академического года, в нем обычно принимают участие несколько сотен представителей основных интеллектуальных центров, которые исследуют политику, общество и культуру Беларуси. Цель конгресса – «развитие сообщества ученых, аналитиков и экспертов, а также содействие более глубокому пониманию Беларуси в академическом и гражданском обществе страны, региона и мира».