Сэмінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў
Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў запрашаюць на сэмінар-кансультацыю “Стварэньне і рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацыяў«, які адбудзецца ў Менску 24 кастрычніка.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў з Менску альбо іншых гарадоў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня альбо іншай некамэрцыйнай арганізацыі.
Падчас сэмінару будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў. Удзельнікі сэмінару будуць мець магчымасьць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакумэнтаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў ды па іншых прававых пытаньнях дзейнасьці НДА.
Удзельнікі семінару-кансультацыі атрымаюць трэцяе выданьне кнігі Вольгі Смалянкі (Цэнтр прававой трансфармацыі) «Создание некоммерческих организаций в Беларуси», што нядаўна выйшла друкам.
Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш за аднаго прадстаўніка ад кожнай зь ініцыятыўных групаў, што маюць намер рэгістраваць некамэрцыйную арганізацыю.
Сэмінар-кансультацыя адбудзецца 24 кастрычніка ў Менску, пачатак а 12:00, працягласьць да пяці гадзінаў. Пра месца правядзеньня і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам семінара дадаткова.
Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы: https://goo.gl/DH7EeT
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары-кансультацыі: 21 кастрычніка, 11:00.