Прэзентацыя альтэрнатыўнай справаздачы ў Савет па правах чалавека ААН ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (UPR)

Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў запрашаюць на брыфінг для прэсы, на якім адбудзецца прэзентацыя альтэрнатыўнай справаздачы ў Савет па правах чалавека ААН ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) «Свабода  асацыяцыяў  і  прававыя  ўмовы  для дзейнасці арганізацыяў  грамадзянскай  супольнасці».

У траўні 2015 года на 22 сэсіі Савета па правах чалавека ААН Рэспубліка Беларусь будзе праходзіць працэдуру Універсальнага перыядычнага агляду па правах чалавека (UPR). Для Беларусі гэта будзе ўжо другі цыкль UPR,  у межах якога ўрад нашай краіны прадставіць Савету па правах  чалавека сваю справаздачу аб выкананьні рэкамендацыяў, якія былі атрыманыя Рэспублікай Беларусь у 2010 годзе у часе першага цыклю UPR.

Напярэдадні гэтай працэдуры няўрадавыя арганізацыі маюць права прадстаўляць Савету па правах чалавека альтэрнатыўныя справаздачы па пытаннях выканання правоў чалавека.
Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў у межах UPR падрыхтавалі альтэрнатыўную справаздачу «Свабода асацыяцыяў і прававыя ўмовы для дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці». У гэтым дакуменце прадстаўлены экспертны аналіз выканання рэкамендацыяў, якія былі атрыманыя Рэспублікай Беларусь у часе праходжання першага цыклю UPR у 2010 годзе, адзначаныя асноўныя прававыяя перашкоды, з якімі сутыкаюцца беларускія няўрадавыяя арганізацыі у сваёй дзейнасці, а таксама дадзеныя рэкамендацыі па магчымым паляпшэнні выканання свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Арганізацыі-заяўнікі ў межах устаноўленай працэдуры ўжо прадставілі гэтую справаздачу у Савет па правах чалавека ААН. У межах брыфінгу змест дакумента і планы яго распаўсюджання будуць  прадстаўленыя беларускай грамадскасці.

Дата: 11 верасьня 2014 года
Час правядзення: 12:30 – 13:30

Месца правядзення: у памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі (Мінск, вул. Нававіленская, 38-10, другі паверх, уваход праз дзверы №16).

Дадатковую інфармацыю пра брыфінг можна атрымаць:
тэл.: (029) 6414347, e-mail: ngo@belngo.info