Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі з грамадскім сектарам — гэта вялікая шкода для краіны.
Два гады таму, 14 ліпеня 2021 года, адбылася моцная хваля ператрусаў: яны прайшлі ў кватэрах праваабарон_ак, актывіст_ак і ў офісах арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС). З таго часу 1339 арганізацый былі прымусова ліквідаваны ўладамі ці знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі і самаліквідацыі (дадзеныя на канец чэрвеня 2023). Гэта на 482 арганізацыі больш, чым было 14 ліпеня 2022 года. Пацярпелі ўсе сферы дзейнасці АГС: культура і дабрачыннасць, падтрымка ўразлівых груп, адукацыя і незалежныя навуковыя даследаванні, экалогія і турызм, спорт, рэгіянальнае развіццё і іншыя.
Lawtrend и OEEC (https://oeec.ngo/) падрыхтавалі карткі, якія яскрава адлюстроўваюць сітуацыю на сённяшні момант.