АЗНАЯМЛЕНЧЫ ВІЗЫТ ПА СВАБОДЗЕ АСАЦЫЯЦЫЯЎ

Цэнтр прававой трансфармацыі i Асамблея НДА запрашаюць да ўдзелу ў візыце ў Вільню й Будапэшт для азнаямленьня з сучаснымі стандартамі свабоды асацыяцыяў і прававымі ўмовамі дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў. Візыт адбудзецца у пэрыяд з 23 па 30 кастрычніка 2014 г.

Праграма візыту ўключае ў сябе азнаямленьне з актуальнай сытуацыяй прававога рэгуляваньня дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Цэнтральнай Эўропе, эўрапейскімі стандартамі свабоды асацыяцыяў, стасункамі паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю, практыкай рэформаў у азначаных сфэрах. Заплянаваныя сустрэчы зь юрыстамі, якія практыкуюць у галіне некамэрцыйнага права.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, што дзейнічаюць у кірунку паляпшэньня прававых умоваў для дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Беларусі, юрысты ды іншыя спэцыялісты, што практыкуюць у галіне прававога забесьпячэньня дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў, фондаў, іншых формаў НКА. Праграма адкрытая для прадстаўнікоў арганізацыяў усіх сэктараў – недзяржаўнага, дзяржаўнага, камэрцыйнага.

Заяўкі на ўдзел у азнаямленчым візыце прымаюцца праз электронную форму.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 верасьня 2014 г.

Вынікі разгляду заявак будуць паведамленыя аплікантам не пазьней за 22 верасьня.