Палата прадстаўнікоў адказала на зварот 25 некамерцыйных арганізацыяў, якія прапанавалі правесці парламенцкія слуханні па пытанні ўдасканалення заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях ды іншых НКА. Намеснік старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аксана Няхайчык паведаміла, што лічыць правядзенне парламенцкіх слуханняў па гэтым пытанні немэтазгодным, паколькі, на думку камісіі, прыняццё праекта зменаў у закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях” у першым чытанні 30 мая азначала ўхваленне ягонай канцэпцыі, якая не падлягае больш істотным сэнсавым зменам.
Читать далее