Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства «У сувязі з рашэннямі Рады ЕС па Беларусі ад 15 лютага 2016 г.»

18 лютага 2016 года

Мы, удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, пасля ўважлівага азнаямлення з рашэннямі Савета ЕС па Беларусі, прынятымі на пасяджэнні Рады ЕС 15 лютага 2016 г. у Брусэлі, адзначаем наступнае:

Адмена з боку ЕС абмежавальных мер адносна беларускіх службовых асоб і кампаній, якія садзейнічалі палітычна матываваным рэпрэсіям і ўжыванню сілы ў дачыненні да мірных грамадзян, якія выказвалі свае палітычныя погляды падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года ў Рэспубліцы Беларусь, без рэальных змен у нашай краіне ў бок дэмакратызацыі на працягу апошніх пяці гадоў з’яўляецца супярэчлівым пасланнем беларускаму грамадству.

— Мы вітаем намаганні ЕС, краін-членаў, міжнародных інстытутаў, праваабарончых арганізацый і іншых актараў, якія зрабілі магчымым зняццё з парадку дня ў жніўні 2015 года пытання палітычных зняволеных у Беларусі. Таксама ўхвалы і падтрымкі заслугоўвае факт вяртання ЕС і Рэспублікі Беларусь да фармату Дыялогу па правах чалавека. У той жа час на працягу апошняга паўгода мы неаднаразова фіксуем выпадкі парушэння правоў, ігнаравання інтарэсаў, прымянення розных формаў ціску і рэпрэсій, а таксама адсутнасць канструктыўнай камунікацыі з боку прадстаўнікоў беларускай улады ў дачыненні да цэлага шэрагу сацыяльных груп (студэнты, журналісты, прадпрымальнікі, культурныя дзеячы і інш.). Прэзідэнцкія выбары 2015 году таксама былі прызнаныя АБСЕ не адпавядаючымі міжнародным стандартам. Гэтыя факты сведчаць пра негатоўнасць беларускай улады да свядомых сістэмных і паслядоўных крокаў па наладжванні ўзаемавыгадных адносін паміж ЕС і Рэспублікай Беларусь на падставе агульнапрынятых міжнародных каштоўнасцяў і нормаў, а таксама адсутнасць ўстаноўкі на пошук прымальнага паразумення паміж уладай і незалежнымі актарамі ўнутры беларускага грамадства.

— Рашэнне аб адмене абмежавальных мер з боку ЕС пры пэўных абставінах можа спрыяць стварэнню ўмоў для паляпшэння беларуска-еўрапейскіх адносін і вяртання беларускага грамадства да працэсаў развіцця замест стагнацыі і кансервацыі назапашаных хвароб і супярэчнасцяў. Аднак, гэта магчыма толькі пры ўмове непасрэднага і раўнапраўнага ўключэння ў абмеркаванне грамадска-палітычных праблем, выклікаў і перспектыўных рашэнняў незалежнай часткі беларускага грамадства, у прыватнасці прадстаўнікоў прафесійных і бізнес-супольнасцяў, рэлігійных канфесій, культурнай эліты краіны і шырокага спектру незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі .

— Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, аб’яднаныя ў рамках Нацыянальнай платформы ФГС УП гатовыя ўнесці свой канструктыўны ўклад у наладжванне беларуска-еўрапейскіх адносін і выканаць як экспертную, так і маніторынгавую ролю, калі ў нашай краіне будуць стварацца рэальныя ўмовы для інклюзіўнага і раўнапраўнага грамадска-палітычнага дыялогу, закліканага кансалідаваць грамадства і даць яму імпульс у развіцці як часткі еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы.

— Разглядаючы маючыя адбыцца ў 2016 годзе ў Беларусі новыя электаральныя кампаніі як магчымасць для беларускай улады прадэманстраваць рэальную гатоўнасць да пазітыўных змен і ўліку міжнародных стандартаў, мы падкрэсліваем важнасць і неабходнасць захавання і далейшага выкарыстання міжнародных механізмаў маніторынгу выканання правоў чалавека ў Беларусі (спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і інш.) і разглядаем іх як неабходны элемент незалежнай ацэнкі сітуацыі.

— Мы ў чарговы раз звяртаем увагу беларускіх уладаў, кіраўніцтва ЕС і шырокага кола зацікаўленых бакоў ўнутры нашай краіны і ў міжнароднай супольнасці на прадстаўленую намі ў лістападзе 2015 года (ПАЗІЦЫЯ БНП ФГС УП «Аб адкрытых магчымасцях еўрапейска-беларускага супрацоўніцтва») ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама канкрэтныя прапановы па механізмах супрацоўніцтва, якія разглядаюцца намі як прыярытэтныя на дадзеным этапе беларуска-еўрапейскіх адносін.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці – удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства:
Улад Вялічка, Су-старшыня Каардынацыйнага камітэта, нацыянальны каардынатар ФГС УП, Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь»
Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Уладзімір Дунаеў, Грамадскі балонскі камітэт
Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА Беларусі
Таццяна Зялко, ГАБП «Наша пакаленне»
Аляксандр Зялко, ІАУ «Пенсійны выпадак»
Аляксандр Каралевіч, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»
Леанід Скарабагаты, МГА «Добрая воля»
Алег Волчак, Праваабарончы цэнтр «Прававая дапамога насельніцтву»
Валадар Цурпанаў, Нефармальная ініцыятыва «Магілёўская грамадзянская прастора»
Эдуард Баравікоў, ПКАУ «Магілёўскі моладзевы цэнтр»
Аляксандр Мілінкевіч, ПАГА «Рух» За Свабоду «
Ігар Леднік, Праваабарончы рух «Наша Беларусь»
Дзіна Шаўцова, Экспертна-прававое таварыства «Ініцыятыва FORB»
Пётр Кузняцоў, Установа «Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ»
Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі
Леанід Каліценя, ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый»
Яраслаў Бекіш, Таварыства «Зялёная сетка»
Наталля Васілевіч, Цэнтр «Экумена»
Сяргей Драздоўскі, АПУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства «У сувязі з рашэннямі Рады ЕС па Беларусі ад 15 лютага 2016 г.» (cпампаваць)

Statement of the Belarusian National Platform of the Eastern Partnership Civil Society Forum «On the EU Council conclusions on Belarus dated February 15, 2016» (download)

Заявление Беларусской национальной платформы Форума гражданского общества Восточного партнерства «В связи с решениями Совета ЕС по Беларуси от 15 февраля 2016 г.» (скачать)