Чего на улицах ожидать от «Лета-2013»

Несколько сезонов назад акции протеста показали властям, на что способны самоорганизовавшиеся граждане, недовольные происходящим в стране. «Салідарнасць» поинтересовалась у лидеров мнений, чего белорусам ожидать в плане гражданской активности от предстоящего лета?

Блогер Андрей Кабанов: «Не клаксоньте мне мозги!»

– В моем круге общения около 60-70 активных пользователей социальных сетей – приятелей-автомобилистов – достаточно солидарных во взглядах на происходящее в стране.

За баранкой, как правило, машешь рукой тому, кто едет навстречу, и крайне редко сигналишь фарами. Считаю, что бибикнуть клаксоном – это совершенно безобидно.

Автомобильный сигнал-приветствие блогер предлагает использовать не как форму протеста, а как сигнал приветствия единомышленников.

– «С клаксонам по средам!», «Не клаксоньте мне мозги!» – это всего лишь рабочие варианты слоганов возможных долгосрочных кампаний. Дубинок автомобиль не боится. Гаишников в Минске, допустим, несколько тысяч. Но автолюбителей – сотни тысяч. А на что способны солидарные автомобилисты можно вспомнить по «Стоп-Бензину-2011».

По мнению Андрея Кабанова, современный мобильный горожанин со смартфоном и автомобилем может консолидироваться с такими же единомышленниками с помощью клаксона, не нарушая при этом закон.

– Понятно, что на площадь нас не пустят, «геройствовать» в соцсетях и призывать к протестам глупо, потому что моментально угодишь под любую статью Уголовного кодекса – на выбор. А вот так, сидя в маленьком или большом железном друге, можно поприветствовать друг друга клаксоном и тем самым выразить свою солидарность, никому не мешая и не нарушая правил дорожного движения.

У большинства белорусов одни и те же проблемы. Почему не заявлять об этом? Если власти нас не слышат и телевизор не имеет обратной связи, то пусть услышат наши клаксоны! Белорусы пашут, как лошади, а молчат – как рыбы. Но молчание и бездействие – это тоже форма выражения гражданской позиции. И чем разнообразнее и креативнее будут попытки людей выразить свою гражданскую позицию, тем меньше шансов останется для дубинок ОМОНа.

Кстати, спецназовцы тоже после работы переодеваются в гражданское, садятся в купленный на кредиты автомобиль, стоят в тех же пробках по дороге домой, покупают тот же бензин на заправках и тоже могут бибикнуть, выражая свое несогласие.

Юрыст цэнтра прававой трансфармацыі Дар’я Каткоўская: «Спрацуе тое, што немагчыма спланаваць»

– Як паказала Плошча-2010, а за ёй і«Рэвалюцыя апладысментаў», часцей за ўсе рэпрэсіям падвяргаюцца тыя, хто рэдка ўдзельчае ў акцыях грамадскай актыўнасці, – адзначае праваабаронца. – Гэта наўмысная палітыка уладаў, своеасаблівая дематывацыя пасіўнай часткі насельніцтва. Дарэчы, частка гэтых людзей становіцца актывістамі, сыходзячы з меркавання: «Калі я зрабіў так мала і атрымаў так шмат, то значыць у краіне сапраўды ўсе так кепска».

Эксперт адзначае, што з спрагназаваных эфектыўных форм акцый грамадзянскай салідарнасці жыццё маюць тыя, што скіраваны на адстойванне пытанняў эканомікі і суверынітэту.

– Наколькі мы бачым па найноўшай гісторы нашай краіны, а таксама іншых дзяржаў, прагназаваць вельмі складана, але найбольш балезненнымi з’яўляюцца пытанні эканомікі і суверэнітэту. Напрыклад, увядзенне расійскага рубля і эканамічныя інтарэсы «маленькага чалавека». Таксама тое, што абмяжоўвае мабільнасць грамадзян у перасоўванні, змене месца працы. Палітычных падстаў, матывуючых шырокія колы грамадства выходзіць на плошчу, у бягучым годзе не бачу. Найбольш трапна па свядомасці б’е эканоміка. Форма нейкіх акцый будзе неспланаванай.

Спрацуе тое, што немагчыма спланаваць, што будзе найбольш закранаць шырокія інтарэсы грамадства і будзе максімальна стыхійным.

Мастак Алесь Пушкін: «Раз вы ўзялі уладу, а жыццё не паляпшаецца, – мы будзем пратэставаць»

– Вулічныя акцыі-2011 былі рэакцыяй тых грамадзян, хто цвяроза думае пра эканамічную сітуацыю і ўзурпацыю ўлады, – лічыць Алесь Пушкін. – Хісткасць цяперашняй сітуацыі бачная нават у пасланні афіцыйнага лідэра.Трывожнай ноткай прагучаў зварот Аляксандра Лукашэнкі да чыноўнікаў: давайце працаваць эфектыўна, інакш нас народ на кол пасадзіць. Ён адчувае, што гвалтоўнаму ўтрыманню ўлады ёсць толькі адно апраўданне: калі людзі будуць лепей жыць, яны даруюць, а калі наадварот, то пачнуцца стыхійныя выступы. Бо калі ў беларуса ёсць пачуццё несправядлівасці, ён здольны рабіць адчайныя выступы.

Мастак лічыць, што лета 2013 года прынясе з сабой хвалю грамадскага хвалявання.

– Мне здаецца, нешта павінна адбыцца, бо незадавальненне эканамічнымі і сацыяльнымі ўмовамі накапліваецца. I uэта натуральныя працэсы ў грамадстве, якія не залежаць ад інтэрнэту і міфічных падбухторшчыкаў, пра якіх казаў у свой час Лукашэнка.

 

Сергей Балай, «Салідарнасць»