19.09.2016
flyer invitation HDIM Belarus event 22 September

Cайд-івент па правах чалавека пройдзе на Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

Штогадовая нарада АБСЕ па чалавечым вымярэнні пройдзе ў Варшаве з 19 па 30 верасня 2016 г. У рамках канферэнцыі запланавана 18 пленарных сесій, а таксама паралельныя мерапрыемствы, якія даюць удзельнікам магчымасць абмеркаваць пытанні, якія не былі ахопленыя падчас працоўных паседжанняў.

Так, 22 верасня прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый – Асамблея НДА Беларусі, Цэнтр прававой трансфармацыi Lawtrend, Праваабарончы цэнтар “Вясна”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пры падтрымцы Беларускага дома правоў чалавека ім. Барыса Звозскава правядуць сайд-івэнт аб бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і ўплывам на яе парламенцкіх выбараў-2016.

Удзельнікі мерапрыемства -  Алесь Бяляцкі, кіраўнік ПЦ “Вясна”, Уладзімір Лабковіч, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Жанна Літвіна, экс-старшыня БАЖ, Вольга Смалянка, дырэктар Lawtrend.  Мадэратар – юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў.

Нагадаем, нарада па разглядзе выканання абавязальніцтваў усіх дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе штогадовай канферэнцыяй па правах чалавека і дэмакратыі. Арганізатар мерапрыемства Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прадастаўляе платформу 57 дзяржавам-удзельніцам АБСЕ, партнёрам па супрацоўніцтве, структурам АБСЕ, грамадзянскай супольнасці, міжнародным арганізацыям для падвядзення вынікаў выканання дзяржавамі абавязацельстваў АБСЕ па чалавечым вымярэнні, абмеркавання звязаных з гэтым праблемаў, абмену перадавым вопытам і выпрацоўкі рэкамендацый па правядзенні далейшых паляпшэнняў.