Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі запрашаюць да ўдзелу ў візыце ў Вільню й Будапэшт для азнаямленьня з сучаснымі стандартамі свабоды асацыяцыяў і прававымі ўмовамі дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў. Візыт адбудзецца у пэрыяд з 23 па 30 кастрычніка 2014 г.
Праграма візыту ўключае ў сябе азнаямленьне з актуальнай сытуацыяй прававога рэгуляваньня дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Цэнтральнай Эўропе, эўрапейскімі стандартамі свабоды асацыяцыяў, стасункамі паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю, практыкай рэформаў у азначаных сфэрах. Заплянаваныя сустрэчы зь юрыстамі, якія практыкуюць у галіне некамэрцыйнага права.
Читать далее