Абвешчаны другі раўнд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для НКА

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі абвяшчаюць другі раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацыяў (НКА).

У межах праграмы беларускія НКА атрымаюць ўсебаковую ацэнку адпаведнасьці іх дзейнасьці патрабаваньням заканадаўства, якая будзе ўключаць у сабе:

 

  • Аўдытарскую праверку ў адпаведнасьці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасьці з боку атэставанага беларускага аўдытара з выдачай аўдытарскага заключэньня ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўдытарскай дзейнасьці”.
  • Ацэнку дакументаў і дзейнасьці арганізацыі, а таксама кансультацыi з боку прафэсійных юрыстаў. У часе ацэнкі арганізацыі атрымаюць рэкамэндацыі па вядзеньні справаводзтва, у тым ліку кадравага.

Мяркуецца, што агульны час ацэнкі прадастаўленых арганізацыямі-удзельнікамі праграмы матэрыялаў зойме ад 1 да 3 тыдняў. Арганізацыям, якія скарыстаюцца праграмай “Грамадзкі аўдыт”, будуць прадстаўленыя далейшыя кансультацыі па выпраўленьні знойдзеных у часе праграмы недахопаў і прывядзеньні дзейнасьці ў адпаведнасьць з заканадаўствам.

Зарэгістраваныя ў Беларусі НКА (грамадзкія аб’яднаньні розных статусаў, установы і фонды) запрашаюцца дасылаць запоўненыя па запоўненыя па форме заяўкі на ўдзел у праграме “Грамадзкі аўдыт” на адрас infolawtrend@gmail.com да 15 сакавіка 2015 года (у тэме ліста просім пазначаць AUDYT і назву арганізацыі на беларускай альбо рускай мове). Заяўкі прымаюцца толькі ад імя кіраўніка арганізацыі.

Арганізацыі будуць уключаныя ў праграму “Грамадзкі аўдыт” на падставе конкурснага адбора, праведзенага на падставе паўнаты прадстаўленых заявак і наяўных магчымасьцяў для правядзеньня праверкі дзейнасьці найбольшай колькасьці арганізацыяў.

Пра вынікі конкурснага адбору будзе паведамлена да 31 сакавіка.

Арганізацыям, якія будуць уключаныя ў праграму “Грамадзкі аўдыт”, будзе прапанаваны магчымы час правядзеньня ацэнкі ў перыяд з красавіка па верасень 2015 года.