25 некамерцыйных арганізацыяў прапанавалі правесьці парламенцкія слуханьні па пытаньні ўдасканаленьня заканадаўства аб НКА

16 ліпеня ў парламент і ўрад Беларусі быў накіраваны калектыўны зварот 25-ці некамерцыйных арганізацыяў з прапановай правесьці парламенцкія слухані па пытаньні ўдасканаленьня заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях.

Нагодай для зварота стала прыняцьцё Палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні законапраекта “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных партыяў і іншых грамадскіх аб’яднанняў”.

Як адзначаецца ў звароце, гэты праект утрымлівае ў сабе пэўныя станоўчыя змены, але ён не вырашае самых істотных  прававых праблемаў, з якімі сутыкаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасьці. У прыватнасці, не была рэалізаваная першапачатковая прапанова суб’екта заканадаўчай ініцыятывы пра ўрэгуляваньне статусу аддзяленьняў міжнародных грамадзкміх аб’яднаньняў, захаваліся павышаныя патрабаванні для колькасці заснавальнікаў для рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў у параўнанні з мясцовымі арганізацыямі.

Практыка стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі мае шэраг іншых рознаскіраваных аспектаў, у якіх сасьпела патрэба ўдасканалення заканадаўства. Сярод іх такія важныя тэмы, як забарона на дзейнасць незарэгістраваных аб’яднанняў і крымінальная адказнасць за такую дзейнасць, неурэгуляванасьць у заканадаўстве дабрачыннай дзейнасці, прыраўніванне любых ананімных ахвяраванняў да замежнай бязвыплатнай дапамогі са складаным парадкам яе рэгістрацыі і выкарыстання, неабходнасць прававога ўрэгулявання валантэрскай добраахвотнай працы ды іншыя” – адзначаецца ў звароце.

У якасьці сродка паляпшэньня прававога клімата для дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці аўтары зварота прапануюць напярэдадні другога чытаньня законапраекта правесьці парламенцкія слуханьні па тэме “Удасканаленьне прававых умоваў для стварэньня і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных арганізацыяў”. Гэткая форма парламенцкай працы не выкарыстоўвалася беларускім парламентам з лістапада 2010 года, калі адбыліся парламенцкія слухані па стратэгіі інавацыйнага развіцьця.

Механізм парламенцкіх слуханьняў дазваляе ўлічыць меркаваньні шукрокага кола дзяржаўных і недзяржаўных экспэртаў і зацікаўленых групаў. Гэта будзе карысна не толькі дзеля падрыхтоўкі згаданага законапраекта да другога чытання, але і для абмеркавання інтарэсаў грамадскіх аб’яднанняў што да зменаў і дапаўненняў у іншыя заканадаўцыя акты. Са сваяго боку НКА, якія падпісалі зварот, дэкляравалі гатоўнасьць зрабіць свой унёсак у распрацоўку праграмы такіх слуханняў, у тым ліку зрабіць паведамленні па канкрэтных аспектах удасканалення заканадаўства пра грамадскія аб’яднанні.

Важнасць уліку меркаванняў грамадскасці пры рэфармаваньні заканадаўства пра грамадзкія аб’яднаньні павялічваецца ў сьвятле рэкамендацыяў, атрыманых Рэспублікай Беларусь па выніках Універсальнага перыядычнага агляду ААН па правах чалавека ў 2010 годзе. Менавіта ўдасканаленне заканадаўства і практыкі ў гэтай галіне стала прадметам рэкамендацыяў, выказаных на адрас Беларусі ў межах гэтай працэдуры ААН  з боку Бельгіі, Балівіі, Канады, Чэхіі, Францыі, Інданэзіі, Ірландыі, Ізраіля, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Іспаніі, Швэйцарыі.

Калектыўны зварот пра правядзеньне парламенцкіх слуханьняў быў ініцыяваны Цэнтрам прававой трансфармацыі і Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў.

Зварот падпісалі 25 грамадзкіх аб’яднаньняў і іншых некамерцыных арганізацыяў, у тым ліку Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускае таварыства інвалідаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, дабрачынны фонд “Вяртаньне”, Цэнтр “Супольнасьць”, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Фонд імя Льва Сапегі, Беларуская арганізацыя працоўных жанчын ды іншыя аўтарытэтныя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці.

Тэкст звароту з пералікам арганізацыяў, якія яго падпісалі.