Iндэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці – Беларусь 2012

Ціск на арганізацыі грамадзянскай супольнасці  (АГС) Беларусі ў 2012 годзе зменшыўся ў параўнанні з папярэднім годам. Аднак назіраецца тэндэнцыя ціску на асобных актывістаў праз падатковыя працэдуры. Так, дэклараваць прыбытк некалькі год мусіла кіраўніцтва такіх арганізацый, як ГА “Экадом”, РПГА “Беларускі Хельсінкс Камітэт”, Беларускі Інстытут Стратэгічных Даследаванняў, Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Дзейнае заканадаўства і ягоная практыка стрымліваюць развіццё АГС у Беларусі.

Паводле звестак на 31 снежня 2012 года, у краіне налічваліся 2,477 зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 229 міжнародных, 688 рэспубліканскіх і 1,560 мясцовых; 31 саюз  (асацыяцыя) грамадскіх аб’яднанняў; 139 фондаў. У 2012 годзе было зарэгістравана 111 новых грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 2 міжнародныя, 10 рэспубліканскіх і 99 мясцовых. Прыкладна палова новых арганізацый (51%) маюць спартовы накірунак дзейнасці; ніводнай жаночай і праваабарончай арганізацыі не было зарэгістравана ў 2012 годзе.