Главная страница > Об организациях > Новости > Танкачова і Гігін: Самай актуальнай сёння з’яўляецца дыскусія аб трансфармацыі палітычнай сістэмы


Праваабаронца, юрыст, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова і галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка", гісторык і палітолаг Вадзім Гігін, гаворачы пра сітуацыю ў сферы правоў чалавека ў Беларусі, пагадзіліся з тым, што існуюць шматлікія праблемы.

Па меркаванні Танкачовай, крытычнымі з'яўляюцца сферы грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта неаднаразова гучала ў леташніх заявах і дакладах шэрагу міжнародных праваабарончых арганізацый, кіраўнікоў і палітыкаў замежных краін, у тым ліку і Расіі. У сваю чаргу Вадзім Гігін заўважыў, што ўсе нараканні на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з расійскага боку звязаныя з кароткачасовымі ўскладненнямі ў беларуска-расійскіх адносінах. Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час нічога падобнага не здарыцца, бо Беларусь і Расія цяпер моцна занятыя ў супольным інтэграцыйным праекце - Мытным Саюзе.

Вадзім Гігін выказаў упэўненасць, што беларускія праваабрончыя арганізацыі не займаюцца праблемамі ўсіх слаёў насельніцтва, бо тэматычныя накірункі ім вызначаюць грантадаўцы. Алена Танкачова заўважыла, што займацца адразу ўсім не пад сілу ніякаму спецыялісту. І назвала шэраг устаноў, дзе асабліва цяжка працаваць праваабаронцам. У іх ліку былі названыя і тубдыспансеры. Спадар Гігін прапанаваў Алене Танкачовай разам накіравацца ў названыя ўстановы дзеля правядзення маніторынга, аднак адзначыў, што наўрад ці зможа дапамагчы больш, чым набыццём квітка на грамадскі ў ажыццяўленні гэтай дзейнасці.

Абодва бакі сышліся на тым, што самым актуальным сёння з'яўляецца абмеркаванне неабходных і магчымых змен у дзяржаўнай палітыцы дзеля нармалізацыі ў тым ліку і сферы правоў чалавека.

Крыніца

 



2004-2010 © «Фонд развития правовых технологий, Центр правовой трансформации». Все права защищены.
электронная почта: