Главная страница > Об организациях > Новости > "Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства"


"Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства". Канферэнцыя пад такой назвай адбудзецца 29 кастрычніка 2011 года ў Мінску. Яна будзе прысвечана пытанням канцэптуальных і стратэгічных альтэрнатыў развіцця Нацыянальнай платформы ФГС УП, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, а таксама падрыхтоўке беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Познані (28-30 лістапада 2011 года).

Удзельнікамі Канферэнцыі 29 кастрычніка 2011 года будзе прыняты сумесны Мемарандум аб паразуменні, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум будзе адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпішуць Мемарандум, атрымаюць статус пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы. Для забеспячэння далейшай дзейнасці і інстытуцыянальнага развіцця Нацыянальнай платформы на Канферэнцыі будзе таксама абраны Часовы кіруючы камітэт, паўнамоцтвы якога будуць дзейнічаць з моманту падпісання Мемарандума і да наступнага паўнамоцнага сходу ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэтаў і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фармавання кіруючых органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Прадстаўнiкам СМI, якiя маюць намер наведаць канферэнцыю, трэба даслаць заяўку да 26 кастрычнiка (уключна) на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com

Праект Мемарандума

Праграма Канферэнцыi

Программа Конференции

 



2004-2010 © «Фонд развития правовых технологий, Центр правовой трансформации». Все права защищены.
электронная почта: