Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі

Дакумент уяўляе сабой звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці. Ён заснаваны на маральных крытэрыях і традыцыях праваабарончай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама на міжнародных стандартах і правілах праваабарончай дзейнасці.

Мэтай дадзеных прынцыпаў з’яўляецца стварэнне ў праваабарончай супольнасці адказнай карпаратыўнай культуры, што, з улікам сацыяльнай значнасці праваабарончай дзейнасці, будзе спрыяць павышэнню грамадскага даверу і павагі да праваабарончай супольнасці. Прытрымліванне дадзеных прынцыпаў з’яўляецца маральным абавязкам кожнага праваабаронцы.

У сваѐй праваабарончай дзейнасці мы грунтуемся на Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, Дэкларацыі ААН аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, Кіруючых прынцыпах па абароне праваабаронцаў АБСЕ і іншых універсальных прынцыпах, нормах і стандартах.

Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў распаўсюджваюцца на ўзаемаадносіны праваабаронцаў паміж сабой, з ахвярамі парушэнняў правоў чалавека, з дзяржаўнымі органамі, з міжнароднымі арганізацыямі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, іншымі прафесійнымі супольнасцямі, сродкамі масавай інфармацыі.

Дакумент распаўсюджвае сваѐ дзеянне на беларускія праваабарончыя арганізацыі і праваабаронцаў у індывідуальнай якасці і адкрыты для далучэння.

Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі (спампаваць)

Принципы деятельности правозащитников Беларуси (скачать)

Principles of Human Rights Work in Belarus (download)