20.12.2016
audit14

Праграма “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый абвяшчаюць трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый (НКА).

У межах праграмы беларускія НКА атрымаюць ўсебаковую ацэнку адпаведнасьці іх фінансавай дзейнасьці патрабаваньням заканадаўства, якая будзе ўключаць у сабе аўдытарскую праверку з боку атэставанага беларускага аўдытара згодна з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасьці і беларускім заканадаўствам.

Мяркуецца, што агульны час ацэнкі прадастаўленых арганізацыямі-удзельнікамі праграмы матэрыялаў зойме ад 1 да 3 тыдняў. Арганізацыям, якія скарыстаюцца праграмай “Грамадзкі аўдыт”, будуць прадстаўленыя далейшыя кансультацыі па выпраўленьні знойдзеных у часе праграмы недахопаў і прывядзеньні дзейнасьці ў адпаведнасьць з заканадаўствам.

Зарэгістраваныя ў Беларусі НКА (грамадзкія аб’яднаньні розных статусаў, установы і фонды) запрашаюцца дасылаць запоўненыя па форме заяўкі на ўдзел у праграме “Грамадзкі аўдыт” на адрас infolawtrend@gmail.com да 20 студзеня 2017 года (у тэме ліста просім пазначаць AUDYT і назву арганізацыі на беларускай альбо рускай мове). Заяўкі прымаюцца толькі ад імя кіраўніка арганізацыі.

Арганізацыі будуць уключаныя ў праграму “Грамадзкі аўдыт” на падставе конкурснага адбора, праведзенага на падставе паўнаты прадстаўленых заявак і матывацыі для ўдзелу ў праграме.

Пра вынікі конкурснага адбору будзе паведамлена не пазьней за 3 лютага 2017 года. Арганізацыям, якія будуць уключаныя ў праграму “Грамадзкі аўдыт”, на падставе індывідуальных кансультацыяў будзе прапанаваны магчымы час правядзеньня ацэнкі ў перыяд з лютага па верасень 2017 года.