Новыя формы фандрайзінгу: агляд прававога рэгуляваньня

Апошнім часам у Беларусі назіраецца актывізацыя збору сродкаў няўрадавымі арганізацыямі з выкарыстаньнем новых інфармацыйных тэхналёгіяў. Сайты-плятформы для краўтфандынгу, збор сродкаў праз СМС, дабрачынныя анлайн-аўкцыёны пакрысе замацоўваюцца ў якасьці прынятых мэханізмаў збору сродкаў дзеля грамадзкай дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў альбо правядзеньня аснобных дабрачынных ці іншых акцыяў.

Гэткія працэсы не ёсьць выключна беларускай спэцыфікай: шматлікія арганізацыі грамадзянскай супольнасці у Еўропе ўсё часцей і часцей грунтуюць сваю дзейнасць на новых механізмах і метадах прыцягнення фінансавых рэсурсаў з унутраных крыніц.

Разам з тым прававой рэгуляваньне новых метадаў збору сродкаў у беларускім заканадаўстве застаецца неразвітым. Відавочна, што іннавацыйныя падыходу да фандрэйзінгу шмат у якіх аспэктах крочаць наперадзе заканадаўчага рэгуляваньня.

Па замове Асамблеі НДА і Цэнтра прававой трансфармацыі Эўрапэйскі цэнтар некамэрцыйнага права (ECNL) падрыхтаваў аналітычны агляд прававога рэгуляваньня новых формаў фандрэйзінгу ў Эўропе, такіх як краудфандынг, сэрвіс адпраўкі паведамлення або SMS донарам і механізм рэгулярных анлайн ахвяраванняў. У дакладзе таксама закранутыя механізмы ўскоснай дзяржаўнай падтрымкі, такія як выручка ад латарэй і азартных гульняў і працэнтны механізм. Выкладзены аналіз прававога рэгуляваньня суправаджаецца шматлікімі прыкладамі з практыкі краінаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы.

Даклад таксама ўключае агляд спосабаў прасоўваньня фандрайзінгу з унутраных крыніц і магчымых мадэляў прававога рэгуляваньня на аснове еўрапейскіх прыкладаў. У заключэньне, на аснове разгледжаных прыкладаў аўтары агляду робяць высновы і прапануюць рэкамендацыі.

Агляд “Новыя практыкі прыцягнення ўнутраных фінансавых рэсурсаў арганізацыямі грамадзянскай супольнасці у Еўропе” даступны на ангельскай, беларускай і рускай мовах.

Новыя практыкі прыцягнення ўнутраных фінансавых рэсурсаў арганізацыямі грамадзянскай супольнасці у Еўропе

Новые практики привлечения внутренних финансовых ресурсов организациями гражданского общества в Европе

New practices in raising domestic funds by csos in Europe